Аб праекце Serge Balton

Serge Balton (Серж Бэлтан) - скрыпач-віртуоз, артыст эстрады, удзельнік розных конкурсаў і музычных праектаў. Выканаўца аўтарскай і папулярнай музыкі як на электраскрыпцы, так і на акустычнай. Яркія і эфектныя выступы ў канцэртных залах, на прэзентацыях, выставах, карпаратывах, банкетах, клубах і казіно.

Выступае сольна і з шоу-праграмай, у якой удзельнічае запальная танцавальная пара.

У 2010 годзе была напісаная першая сольная інструментальная кампазіцыя «Expression of strings / Экспрэсiя струн». Аранжыроўшчыкам гэтай кампазіцыі, як і некаторых іншых, з'яўляецца вядомы беларускі кампазітар Дз. Далгалёў. Таксама Сяргей Бяльцоў супрацоўнічае і з маладымі аранжыроўшчыкамі. Найбольш яркімі кампазіцыямі сумеснай творчасці з'яўляюцца кампазіцыя "The element of movement /Стыхія руху", якая выконвалася ў Мінск-Арэне на ЧС па футзале, і "Скрыпічная фантазія", якая ўвайшла ў рэпертуар Заслужанага ансамбля Беларусі «Бяседа».

У 2012 годзе Сяргей Бяльцоў пачаў выступаць пад псеўданімам Serge Balton. Serge Balton - фіналіст музычнага інтэрнэт-конкурсу «Ё-маё», удзельнік Лядовага шоу "Gala Chаmpions" і іншых эстрадных праектаў.

Зараз S.Balton запісвае ўласныя інструментальныя кампазіцыі і плануе стварэнне першага сольнага альбома, у якім будуць лепшыя кампазіцыі, напісаныя ў розных жанрах.

Навіны і акцыі

  • Главный бухгалтер 2019

    Главный бухгалтер 2019

    1 марта прошло одно из самых масштабных бухгалтерских мероприятий страны - 17-ый Республиканский конкурс «Лучший Главный Бухгалтер года».

     
    Чытаць далей
  • Мы крутыя! :)

    Мы крутыя! :)

    "Гэта было крута! Канцэрт "Рок скрозь класіку "- узрушаючая атмасфера, добры гук, цудоўныя выканаўцы, шалёная энергетыка!!!" - гэта водгук гледача!

     
    Чытаць далей
  • «Рок скрозь класіку»

    «Рок скрозь класіку»

    22 лютага 19.00 КЗ «Верхні горад» «Рок скрозь класіку». Запрашаем правесці пятніцкі вечар разам з намі!

     
    Чытаць далей
Чытаць усе