Тропікі ў Мінску

Вось такая экзотыка абвівала нашыя шыі пасля выступу ў тэрарыуме Мінскага заапарка)))

Пачатак восені нас радуе шматлікімі святамі ... Мы віншавалі з Днём Лясніка, з Днём Машынабудаўнікоў, а зараз і з Днём Абароны Жывёл! У Мінскім заапарку працуе выдатны тэрарыум. Усім, хто жадае адчуць трапічны клімат, наблізіцца да экзотыкі, раім наведаць заапарк і натхніцца новымі ўражаннямі!