Зэльва! "Ганненскі кірмаш"!

Струнны квартэт Асторыо з невялікім канцэртам завітаў у горад Зэльва. Пра гэта нават у мясцовай газеце паведамілі))) Горад у гэтыя выходныя быў вялікай канцэртнай, спартыўнай, гандлёвай і забаўляльнай пляцоўкай. Акрамя гасцей з Беларусі былі і госці з Польшчы, Латвіі, Літвы і Украіны, а ўсё таму, што тут праходзілі дзень горада 760 год Зэльве, абласныя Дажынкі Гродзенскай вобласці, а так сама знакаміты "Ганненскі кірмаш", гісторыя якога налічвае больш за 500 гадоў.

"Ганненскі кірмаш" сыходзіць каранямі ў 16 стагоддзе! Кірмаш у Зэльве па тавараабароту быў на другім месцы ў Еўропе пасля Лейпцыга! Вы толькі ўявіце !!! Вывучайце сваю гісторыю, і з'явіцца шмат падставаў, каб яшчэ больш ганарыцца нашай Беларуссю!

#astorioquartet #beltsovart

DSC_5485.jpg