Пра нас

Кампанія BELTSOVart прапануе свае паслугі ў сферы інструментальнага музычнага мастацтва. Канцэртныя выступленні, музычнае суправаджэнне вяселляў, карпаратываў, прэзентацый, выстаў, сустрэча Новага года і іншае. Маладая кампанія BELTSOVart была створана дзеля аб'яднання трох праектаў, розных па складзе інструментаў і музычным кірунку. Кожны з калектываў мае разнастайны рэпертуар і шырокі выбар касцюмаў. За гады існавання музыкі прымалі ўдзел у радыё- і тэлепраектах, выступалі на канцэртных пляцоўках, гастралявалі ў Беларусі і за яе межамі.

Паслугі музычных праектаў:


  1. Канцэртныя выступленні;
  2. Прафесійны гукапіс; ўдзел у відэаздымках (тэлепраект, кінафільм, кліп).
  3. Музычнае суправаджэнне вясельнай імпрэзы:
    • выязная рэгістрацыя шлюбу;
    • цырымонія шлюбу ў загсе;
    • сустрэча гасцей;
    • першы танец маладых.
  4. Музычнае суправаджэнне карпаратыўных мерапрыемстваў:
    • банкет;

    • афіцыйны прыём;
    • цырымонія ўзнагароджання;
    • карпаратыўныя святы (Каляды, Новы год, 23 лютага, 8 сакавіка, Дзень нараджэння арганізацыі).


  5. Выступ на прэзентацыях, выставах (фонавая музыка, канцэртныя нумары).
  6. Музычнае суправаджэнне сямейных урачыстасцяў:
    • дзень нараджэння, юбілей;
    • музыка для дзяцей.
  7. Рамантычная музыка: прызнанне ў каханні, прапанова рукі і сэрца, рамантычная вячэра.

Захапляльная энергетыка жывога гуку для сапраўдных знатакоў!

Замовіць музыкаў ці пакінуць паведамленне можна на старонцы "Кантакты".