Аб праекце Astorio

Astorio (Асторыо) - гэта праект з класічным складам струннага квартэта (2 скрыпкі, альт, віяланчэль). Усе ўдзельнікі - выпускнікі Акадэміі музыкі. Сябры па жыцці і аднадумцы ў музыцы аб'ядналіся дзеля ўвасаблення творчых ідэй.

Струнны квартэт Astorio быў створаны ў 2012г. і ўжо мае вялікі вопыт канцэртнай дзейнасці, тэле- і радыёвыступаў, запісы музыкі да кліпаў і кінафільмаў. Жывая музыка Квартэта ўпрыгожвае вясельныя ўрачыстасці і карпаратывы, выставы і прэзентацыі. Мы супрацоўнічаем і сябруем з многімі кампаніямі, банкамі, пасольствамі ...

У багатым рэпертуары квартэта некалькі праграм: папулярная класіка, музыка з кінафільмаў, музыка краін свету, еўрапейская, амерыканская, руская музыка розных эпох і накірункаў; "Беларуская Нацыянальная", "Калядная", музыка для дзяцей. Шырокі выбар касцюмаў дазваляе максімальна адпавядаць фармату мерапрыемства.

Склад вар'іруецца:

  • Дуэт (2 скрыпкі);
  • Трыо (2 скрыпкі + віяланчэль);
  • Квартэт (2 скрыпкі, альт, віяланчэль).

Навіны і акцыі

  • Відовішчнае шоу

    Відовішчнае шоу

    На прафесійным свяце бібліятэкараў ў Нацыянальнай Бібліятэцы РБ аўтарскай кампазіцыяй "Expression of strings" Serge Balton і танцавальны дуэт Arbat пачалі канцэрт і задалі яму высокі градус драйву!

     
    Чытаць далей
  • Зэльва! "Ганненскі кірмаш"!

    Зэльва! "Ганненскі кірмаш"!

    760 год Зэльве, абласныя Дажынкі Гродзенскай вобласці, а так сама знакаміты "Ганненскі кірмаш", гісторыя якога налічвае больш за 500 гадоў! Асторыо з канцэртам у Зэльве!

     
    Чытаць далей
  • Два па цане аднаго! Мы эканомім Вашы грошы!

    Два па цане аднаго! Мы эканомім Вашы грошы!

    Мы эканомім Вашы грошы! Не можаце вызначыцца з музыкамі на выязную рэгістрацыю? Хочацца чагосьці асаблівага? І не вельмі дарагога? BELTSOVart прапануе Вам «антыкрызісны варыянт» добрага настрою)))

     
    Чытаць далей
Чытаць усе